Сусветны досьвед інтэлектуальнай і сацыяльнай актывізацыі сталых людзей
Written byГэтай тэме была прысвечана першая ў 2012 г. агульная сустрэча слухачоў гарадзенскага "Універсітэту Залатога Веку", якая адбылася 12 студзеня.
У час сустрэчы была прадстаўлена прэзентацыя, якая распавядала пра гісторыю і досьвед працы са сталымі людзьмі ў Францыі, Англіі, ЗША і Канадзе, Кітаі, краінах Паўднёвай Амерыкі. Асаблівая ўвага была нададзеная падобным на нашу праграмам у Польшчы, Расіі і Ўкраіне.
Заняткі "Універсітэту Залатога Веку" (УЗВ), які быў створаны ў Гродна ў красавіку 2010 г. па ініцыятыве сябраў ГА "Цэнтр "Трэці сектар", наведваюць каля 80 чалавек. У межах УЗВ працуюць кампутарныя курсы, секцыі ангельскай, беларускай і польскай моваў, "Сад маёй мары", "Акадэмія мастацтваў Залатога Веку", "Жыццёвы дзённік", "Падарожжы ў часе і прасторы", йога, "Беларускія вячоркі".